Гродзенскі АБЭЗ пільнуе кантрабандыстаў на трасе Мінск-Гродна
Гэтым разам затрыманая партыя тэлевізараў “SONY” на суму амаль у 100 мільёнаў рублёў.
Шчучынскім аператыўнікам дапамаглі калегі з ДАІ і супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Паводле супрацоўніка Шчучынскага РАУС ст.лейтэнанта Івана Палубятка, аўтамабіль маркі “Фальксваген”, які кіраваўся ў бок Мінска, чакалі. Машына перавозіла ўвезеныя з Польшчы кантрабандыстамі тэлевізары.
Гаспадаром тэхнікі назваўся пасажыр “Фальксвагена”. Ён распавёў, што тэлевізары ўвезены ў Беларусь невядомымі, а сам працэс арганізаваў знаёмы гарадзенец.
Тавар канфіскаваны.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://www.b-g.by