У Свіслачы ратавалі лебедзя
Самотны лебедзь застаўся зімаваць на гарадскім возеры.
Спачатку людзі падкармлівалі птушку, але, калі вадаём амаль цалкам замерз, спатрэбілася дапамога спецылістаў.
Эколагі звярнуліся ў Свіслацкі раён МНС.
Падыйсці да лебедзя па тонкім лёдзе аказалася немагчыма. Выратавальная аперацыя заняла 2 гадзіны.
Птушку завезлі за 35 кіламетраў на возера ў вёсцы Хацькаўцы, Ваўкавыскага раёна, дзе зімой вада не замярзае. Тут ужо зімуе больш за 10 лебядзей ды іншых вадаплаўных птушак.
Супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаюць не карміць пералётных птушак восенню: яны прызвычайваюцца да сталай крыніцы харчавання і застаюцца на зіму, рызыкуючы загінуць.
Паводле http://112.by