У навагоднія святы гродзенскі заапарк будзе працаваць без выходных

|

Адмысловыя навагоднія экскурсіі распрацаваныя для дзетак 6-9 гадоў.

 

Загадчыца навукова-асветніцкім сектарам заапарка Алена Пятрова:

 

Навагодняя экскурсія складаецца з 2 блокаў і разлічана амаль на 2 гадзіны. Спачатку сама экскурсія ў гульнёвай форме з загадкамі, конкурсамі, вікатарынамі, – Снягурка будзе весці дыялог з дзецьмі.

Абавязковы пункт у праграме – наведванне тэрарыўма, дзе можна будзе патрымаць сапраўдную змяю (хутчэй за ўсё гэта будзе бяскрыўдны полаз).


На бабульчыным дворыку ўжо ўпрыгожана елка, каля якой пройдзе гульнёвая праграма з казачнымі персанажамі. Кожны ўдзельнік атрымае невялічкі падарунак ад заапарка, які ўручыць Дзед Мароз.

У дзяцей будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з ручнымі лісой і харком.


У мінулым годзе мы прапаноўвалі яшчэ катанне на восліку, але сёлета вельмі шмат снегу, таму хутчэй за ўсё ад гэтага пункту праграмы адмовімся.

 

Першая навагодняя экскурсія ў заапарку замоўлена на  19 снежня, апошнюю плануюць правесці  6 студзеня. За дзень супрацоўнікі заапарка могуць правесці не больш за 2 такіх экскурсіі і толькі па папярэдняй замове.

Акрамя платы за ўваходны білет, экскурсія на групу да 15 дзяцей каштуе 100 тысяч рублёў.

 

Гродзенскі заапарк і ў святы працуе ў звычайным рэжыме: з 10 да 16 гадзін і без выходных.

Толькі 31 снежня продаж  білетаў на ўваход спыніцца ў 15 гадзін.

 

Замовіць навагоднюю экскурсію можна па тэлефоне:  72 07 37.

 

Здымак http://www.grodnozoo.by