Горад у снезе: 17 снежня 2012
У Гродне намяло каля 30 см снегу, найчасцей у падворках і на прыватных тэрыторыях сумёты расчышчаюцца самастойнымі сіламі.
Снег дапамагае прыбіраць тэхніка некаторых гарадзенскіх прадпрыемстваў, вось і супрацоўнікі цепласецяў вывозяць гурбы, зваленыя дарожнымі службамі побач з іх галоўным офісам.
Такой завеяй у гадзіны пік рух вуліцай Кірава стрымліваюць супрацоўнікі ДАІ…
…наперадзе задзейнічаныя снегаўборачныя машыны
Мінакі ж вымушаны прадзірацца і без таго вузкімі ходнікамі вуліцы Кірава.
Здымкі аўтара