З-за аварыі палова Гродна засталася без цяпла
У ЖЭСе №6 патлумачылі:
“Прарвала трубапровад на вуліцы Белуша. Недзе ў 7 гадзін. Аварыя ліквідуецца ў хуткім тэмпе”. Як высветлілася, інфармацыя ЖЭСа была не зусім дакладнай.
Прыбыўшы на месца, карэспандэнтка “Твайго стыля” даведалася, што буйная аварыя адбылася на вуліцы Татарскай (ваколіцы вуліц Белуша і Лідскай), у сектары прыватнай забудовы. Каля 3 гадзін ночы прарвала трубаправод, каля 5 гадзін раніцы супрацоўнікі МНС эвакуавалі жыхароў дамоў: выкарыстоўваліся лодкі, людзей здымалі нават з дахаў, бо вада з прарванай трубы даходзіла да ўзроўню вокнаў.
Апёкі ад гарачай вады атрымалі эвакуаваныя і два выратавальнікі, які ратавалі дзяцей. У аднаго з іх 26% апёку цела. МНС адпампоўвае ваду, але трэба, каб яна астыгла.
Некалькі аўтамабіляў праваліліся пад падмыты асфальт
Батарэі ў кватэрах гараджан так і застаюцца халоднымі. Калі з’явіцца цяпло ў ЖЭСе №6 не ведаюць, але просяць “пацярпець”. А вось ва УЖРЭПе каля 8 гадзін раніцы яшчэ не ведалі, дзе аварыя. Але з упэўненасць пацвердзілі, што ўжо з раніцы мёрзне палова горада.
У шматлікіх школах і садках адмененыя заняткі. Аднак, не ва ўсіх: напрыклад, у садку на вуліцы Сухамбаева цяпло ў трубах ёсць.
Здымкі аўтаркі