Пару гадзін у пастарунку і адміністрацыйная справа за фота ў сеціве

“На нас завялі адміністрацыйную справу па фатаздымку акцыі 10 снежня. Здымак гарадзенскія міліцыянты ўбачылі ў інтэрнэце. Сёння нас выклікалі і ўзялі тлумачэнні. Як будуць далей развівацца падзеі я пакуль не ведаю”, – расказаў “Твайму Стылю” Віктар Сазонаў.

 

Нагадаем, 10 снежня, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека, гарадзенскія праваабаронцы зладзілі шэраг невялікіх акцый.

 

На вуліцы прадстаўнікі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэта і незалежныя праваабаронцы нагадалі жыхарам пра зняволенага Алеся Бяляцкага і міжнародны дзень правоў чалавека.

 

Здымак harodniaspring.org. Менавіта гэтае фота стала нагодай для выкліка ў міліцыю