75 тысяч кантрабандных ружаў затрымалі Ашмянскія мытнікі

|

Супрацоўнікі мытні ў “Каменным Логу” усумніліся, што колькасць кветак адпавядае заяўленай у дакументах.

 

Аўтацягнік ДАФ накіравалі на дагляд.

Высветлілася, што ў паўпрычэпе перавозіцца на 75 тысяч кветак больш, чым заяўлена, у асноўным  –  дарагія ружы.

Незадэклараваныя кветкі агульным коштам больш за мільярд рублёў і вагой 5 тон канфіскаваныя.

 

Час ад часу мытнікі затрымліваюць кантрабандныя кветкі, але такай буйная партыя сёлета трапілася ўпершыню.

Дзяржаўны мытны камітэт сведчыць, што ў падобных выпадках кантрабандысты дзейнічаюць па аднолькавай схеме – пазначаюць у суправаджальных дакументах меньшую колькасць тавару.

 

Паводле http://belapan.by

Здымак http://news.open.by