Адкрыццё Гродзенскага тэатра лялек адмянілі

|

Пра гэта стала вядома меньш чым за суткі да планаванай падзеі. Кіраўніцтва тэатра сітуацыю не каментуе, аднак вядома, што ў самім тэатры да афіцыйнага мерапрыемства ўсё гатова.

 

Гродзенскі лялечны тэатр прыняты ў эксплуатацыю ўсімі службамі, хаця і з актамі дапрацоўкі. Для гледачоў ён адкрыўся 18 снежня: учора адбыўся першы навагодні спектакль і дзіцячы ранішнік “Тэленавагодзія”.

 

 

Урачыста адкрыць рэканструяваны будынак сёння павінны былі прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра і дырэктарка тэатра лялек Валянціна Цыганец.

 

У госці чакалі першых асоб міністэрства культуры, старшынь усіх аблвыканкамаў, прадстаўнікоў буйных гродзенскіх прадпрыемстваў, замежных гасцей.

 

Гісторыю найстарэйшага тэатральнага будынка Беларусі павінны быў распавесці актор у вобразе Антонія Тызенгаўза. Пасля экскурсіі па тэатры планаваўся паказ “Пікавай дамы” – спектакля-лаўрэата II Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшы спектакль года”.