Страты пацярпелым ад аварыі на цеплатрасе кампенсуюць за кошт “Гроднаэнерга”

|

Прарыў здарыўся з-за зношанасці сценкі трубы.  

Ад моманту аварыі да лакалізацыі ўчастка прарыву прайшло 40 хвілін. Калі б дыспетчары “Гроднаэнерга” спрацавалі хутчэй, ад наступстваў аварыі пацярпелі б толькі 19 дамоў, у выніку ж цяпло знікла ў 53 тысячах кватэр, зніжэнне тэмпературнага рэжыму адчулі  жыхары 2/3 жылога фонду Ленінскага раёна і 3/4 – Кастрычніцкага, усяго 70% кватэр Гродна.

 

Падобных аварый на цепласетках Гродна не было больш за 20 гадоў.

 

Праведзеная за апошнія 10 гадоў цэнтралізацыя сістэмы пераарыентавала падключэнне аб’ектаў ад невялікіх кацельных да адной ТЭЦ. ТЭЦ-2 абслугоўвае  каля 70% магістральных сетак. Цяпер з’явіліся прычыны прааналізаваць мэтазгоднасць такой цэнтралізацыі.

 

Ацэнка дзеянняў усіх службаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі, яшчэ наперадзе.

 

У тым ліку правераць працу па падрыхтоўцы цепласетак у летні перыяд.

Паводле “Гроднаэнерга”, цеплатраса, на якой адбыўся прарыў, разам з іншымі прайшла ўсе неабходныя выпрабаванні, у тым луку самае эфектыўнае выпрабаванне гідранапругай .

Паўстала пытанне пра больш рашучую замену старых цепласетак. Узрост гродзенскай цепламагістралі каля 40 гадоў, у год, паводле Сямёна Шапіры, неабходна мяняць хаця б 10 км.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак Яна Лялевіча