Галерэя “У майстра” ладзіць калядную выставу-продаж
Як распавяла “Твайму стылю” мастацтвазнаўца галерэі, наведнікаў прыемна ўразіць разнастайнасць прадстаўленых на выставе твораў, а таксама іх кошты.
Акрамя жывапісных прац, можна будзе набыць шары аўтарскай работы, працы ў тэхніцы дэкупаж, мініяцюры з сюжэтамі, прысвечанымі Раству, керамічных анёлаў, мноства іншых сувеніраў, якія стануць арыгінальным упрыгожваннем кватэры альбо прыемным падарункам.
Выстава-продаж будзе працаваць да 14 студзеня.
Адначасова галерэя “У майстра” праводзіць рапродаж вырабаў са скуры. Кошты на штотыднёвікі, візітоўніцы, футляры для мабільнага тэлефону зніжаны на 30-50%, да таго ж кожнага пакупніка чакае падарунак.
Здымак http://www.klubrukodelnic.info