У Гродне павялічылі парк снегаўборачнай тэхнікі ў 2 разы, але яе ўсё адно не хапае
Акрамя таго ў прыборцы гарадзенскіх вуліц дапамагаюць каля 500 машын навакольных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. На гэтай тэхніцы вахтавым метадам працуюць вясковыя механізатары.
Заваленыя снегам вуліцы горада плануюць прывесці ў належны выгляд яшчэ праз некалькі дзён. Сярод асноўных перашкод старшыня Гродзенскага аблвыканкама назваў вялікую колькасць прыватных аўтамабіляў, якія перашкаджаюць працы спецтэхнікі. Таму
Сямён Шапіра заклікаў кіроўцаў дапамагаць рашчышчаць двары, спадзяецца і на дапамогу насельніцтва ў вызваленні ад снегу пешаходных дарожак. Іх у Гродне больш за 20 тысяч кіламетраў, а дворнікаў крыху больш за 800 чалавек.
Паводле http://belta.by
Здымак Яна Лялевіча