Гродзенскае тэлебачанне ўбачаць польскія Сувалкі
Такую магчымасць сувалкаўцы атрымалі дзякуючы дамове, падпісанай паміж Богдай Ажэхоўскай, кіраўнічкай Тэлевізія Сувалкі, і дырэктарам Тэлебачання Гродна-Плюс Аляксандрам Ласмінскім.
У канцы мінулага тыдня ў Старым Фальварку спаткаліся прадстаўнікі гарадскіх праграм, якія транслююцца ў сетцы Vectra. Гэта сёння магутная медыйная сіла. У сваіх мясцовасцях гэтыя каналы маюць звычайна вельмі вялікую аўдыторыю, перадусім таму, што займаюцца лакальнымі справамі.
– Мы няспынна абменьваемся досьведам, вучымся адныя ад другіх, – кажа Б.Ожэховска, якая арганізавала сустрэчу.
Першы раз у ёй удзельнічала тэлебачанне з Беларусі. Яго прадстаўнікі былі вельмі задаволеныя падпісанай дамовай. Праграмы, створаныя ў сувальскай тэлевізіі, будуць паказвацца ў Гродна. У сваю чаргу жыхары Сувалак змогуць убачыць, што чуваць у горадзе, з якога паходзяць многія старэйшыя жыхары польскага мястэчка.
Паводле www.wspolczesna.pl