Графітыстаў, што размалявалі цягнік у Гродне, прымусілі адчышчаць вагоны. Безвынікова

|

Бацькі падлеткаў прапанавалі прымусіць іх самастойна адмыць папсаваныя вагоны.

 

Некалькі гадзін дзеці пад кантролем дарослых спрабавалі змыць малюнкі, але безвынікова. Не дапамагалі нават хімічныя сродкі.

 

Супрацоўнікі міліцыі і чыгункі здагадваліся, што выніку гэтыя спробы не дадуць, але палічылі іх карыснымі з пункту гледжання прафілактыкі.

 

Бацькам падлеткаў пагражае штраф у памеры да 5 мільёнаў, а рамонт аднаго вагона ў заводскіх умовах з улікам кошту ўсіх прац можа даходзіць да 150 мільёнаў.

 

Паводле http://news.tut.by