Халодны антыцыклон прынёс на Гарадзеншчыну маразы
У бліжэйшую ноч у Гродне будзе -12…-14, па вобласці ад -10 да -15.
Днём 22 снежня Аблгідрамет прагназуе воблачнае надвор’е, часамі невялікі снег, на асобных участках дарогі галалёдзіца.
Вецер усходні 4-9 м/с, тэмпература паветра ў Гродне -10…-12, па вобласці -8…-13.
23 снежня будзе воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да -13…-18, месцамі да -20, днём будзе -12…-17.
24 снежня па Гродзенскай вобласці пройдзе снег, днём – мокры, месцамі галалёд. У асобных раёнах мяцеліца, на дарогах галалёдзіца.
Узмацніцца вецер, раніцай і днём парывамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -14…-19, днём -4…-9.