Сталыя гарадзенцы плануюць дабрачынныя справы
Праграма “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з 2010 г.
Сёлета яе слухачамі з’яўляецца 140 гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй.
Адной з мэтаў УЗВ з’яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей. Таму штогод у межах праграмы арганізуецца “Школа добрых справаў”.
Нядаўна адбылася першая сустрэча па планаванні дзейнасці “Школы добрых справаў” на 2013 г.
Ідзе прэзентацыя ідэяў добрых справаў, якія слухачы УЗВ плануюць здзейсніць у 2013-м годзе
Акрамя ўжо традыцыйных збору кніг і рэчаў, гэтым разам слухачы УЗВ запланавалі прыборку старых могілак, навядзенне парадку каля Царквы Ўсіх Святых у Румлёўскім парку, дапамогу адзінокім хворым людзям і г.д.
Зараз ідзе актыўнае фармаванне валанцёрскіх групаў, якія будуць каардынаваць тую альбо іншую дабрачынную акцыю.
Ход рэалізацыі запланаваных добрых справаў будзе адлюстроўвацца на блогу праграмы.
Фота аўтара