Які алкагольны напой у Гродне самы дарагі?

Калі аддаваць грошы за алкаголь, то за нешта незвычайнае, эксклюзіўнае. Што прапануюць гарадзенцам і гасцям нашага горада гарадзенскія рэстараны?

 

У рэстаране “Стары лямус” самы дарагі алкаголь – гэта іспанскае віно “Пага дэль Вікарыа”. Кошт адной бутэлькі адносна невялікі – “ўсяго” 262 500.

 

Калі вы завітаеце ў рэстаран “Белые розы”, то там зможаце пакаштаваць вермут, тэкілу, кубінскі ром, італьянскае віно, а таксама самы дарагі алкагольны напой гэтага завядзення – віскі, кошт якога – 589 960.

 

У рэстаране “Гродна” той жа віскі каштуе 100 000 за 100 грам. Колькі будзе за бутэльку – палічыце самі.

 

Рэстаран “Золотой теленок” прапануе сваім гасцям джын “Танкерэй” за 1 270 000. А вы сур’ёзна думалі, што 262 500 – гэта дорага?

“Танкерэй” – гэта джын класа прэміум, дакладны рэцэпт якога трымаецца ў тайне. Аднак ключавыя інгрыдыенты ў яго складзе вядомыя: гэта ядловец, корань дзягіля і каляндра. Джын “Танкерэй” мае празрысты колер, мяккі водар і смак з адценнямі ядлоўца. “Танкерэй” можна ўжываць у чыстым выглядзе з кружочкамі цытрыны або лайма. Акрамя гэтага, яго можна выкарыстоўваць у якасці асновы для кактэйлей.

 

Завітаем у “Замак Зеваны”. Тут самы дарагі алкаголь – каньяк “Hennessy”. За адну бутэльку вам прыйдзецца заплаціць 1 300 000 рублёў. Стаўкі растуць.

 

 

Дарэчы, Hennessy – адзін з самых старэйшых і вядомых французскіх каньячных дамоў, які займае першае месца ў свеце па продажу каньяка.

 

Ці маглі б вы заплаціць за шампанскае больш чым паўтара мільёна рублёў? За “Савецкае”, напэўна, наўрад ці. А вось рэстаран “Нёман класічны” прапануе пакаштаваць французскае шампанскае “Удава Кліко брют” (Veuve Clicquot Brut) за 1 587 000 рублёў. Veuve Clicquot Brut – адзін з самых прэстыжных шампанскіх дамоў, заснаваны ў 1772 годзе Філіпам Кліко. У купаж ўваходзяць каля 50-55% гатунку шампанскага Піно Нуар, 15-20% Піно Менье і 28-33% Шарданэ.

Каб кожная новая партыя шампанскага мела вядомы смак і дэманстравала ўнікальны стыль дома, майстар склепа дадае ў яго 25-35%, а часам і 40% бясцэнных рэзервовых він, якія атрыманыя з лепшых вінаграднікаў і дасягаюць дзевяцігадовага ўзросту.

 

Шампанскае мае залацісты колер, свежы смак з фруктовымі нотамі. Адчуваецца водар белых фруктаў і разынак, затым ён дапаўняецца ваніллю, а вянчае букет цудоўны водар булачак-брыошай (вынік вытрымкі ў бутэльцы). Вытрымка – не меней за пяць год.

 

Але нават гэтае шампанскае делёка не самае дарагое ў Гродне.

 

Які ж напой у нашым горадзе самы дарагі? Тройка пераможцаў:

 

ІІІ месца. Віскі “Ballantine’s”. 30 гадоў вытрымкі. Кошт: 8 120 000 рублёў (!). Рэстаран “Кронан”.

 

Віскі “Ballantine’s” – купажаваны шатландскі віскі, вытворца – кампанія “George Ballantine & Son Ltd”. Флагман кампаніі – віскі Ballantine’s Finest – з’яўляецца адным з лідараў па продажах у Еўропе і свеце.

ІІ месца. Віскі “Chivas Regal”. Шатландыя, 25 гадоў вытрымкі. Эксклюзіўны віскі, яго пілі на знакамітым “Тытаніку”, любіў Фрэнк Сінатра. Кошт: 8 820 000 рублёў. Рэстаран “Кронан”.

 

Кампанія “Chivas Brothers” карыстаецца бездакорнай рэпутацыяй больш чым у 150 краінах свету.

Віскі “Chivas Regal” лічыцца эталонам якасці змешанага шатландскага віскі. Асабліва знакаміты напой Royal Salute, які мае вытрымку 21 год і створаны спецыяльна да каранацыі каралевы Елізаветы II. Для купажу напою выкарыстоўваліся толькі рэдкія гатункі вытрыманых віскі.

 

І месца. Ірландскі віскі “Jameson Rarest Vintage Reserve”. Кошт: 9 520 000. Рэстаран “Кронан”.

 

“Jameson Rarest Vintage Reserve” уяўляе сабой блэнд самых старых і рэдкіх гатункаў віскі, некаторыя з якіх вытрымліваюцца ў бочках з-пад мацаванага віна, а некаторыя – ў бочках з-пад бурбона.

Першая бутэлька справа – “Jameson Rarest Vintage Reserve”

 

Валодае водарам са сладкаватымі адценнямі саспелай дыні, банана і слівы, якія дапаўняюцца прянымі і карамельных тонамі, а таксама нотамі карыцы і лакрыцы. Смак багаты, з прыемнай саладосцю і ноткамі паленага дрэва, дапоўнены багатымі фруктовымі тонамі.

 

Віскі ствараецца з так званага “зялёнага ячменю”, што і дае такі незвычайны прыемны смак і водар.

 

Партрэты Джона і Маргарэт Джэймісан, заснавальнікаў кампаніі, знаходзяцца ў мастацкай галерэі Ірландыі і займаюць там пачэснае месца ў цэнтральнай зале.

 

Такім чынам, самы дарагі алкагольны напой у Гродне – ірландкі віскі коштам крыху больш за тысячу даляраў. Канешне, з заробкамі гарадзенцаў мала хто можа сабе дазволіць такое. Але тым не менш, такія кошты – не самыя вялікія ў Еўропе.

 

Дарэчы, самы дарагі ў свеце алкаголь – таксама віскі, але ўжо шатландскі. Гэта калі адкінуць рознага кшталту алкаголь у платынавых бутэльках з алмазамі і той, які робіцца на замову, або ўжо зусім не прадаецца з-за рэдкасці. Dalmore Eos, названы ў гонар старажытнагрэцкай багіні зары, 59 гадоў вытрымкі, каштуе 18 750 даляраў! Усяго было набыта 20 графінаў гэтага віскі. Каб мы так жылі…