150-годдзе чыгункі адзначалі і ў Беластоку

Адмыслоўцы ад філатэліі планавалі правесці гашэнне да гэтай значнай даты ў Гродне і Парэччы, каб прыцягнуць да збірання паштовых скарбаў моладзь і аматараў паштовак. Аднак з-за беларускіх паштавікоў гэтае гашэнне не адбылося.

 

Таму прадстаўнікі польскага саюзу філатэлістаў адмыслова прыязджалі 27 снежня ў Гродна, каб капэрты і паштоўкі з польскага боку былі адштампаваныя тут. Адразу пасля гашэння гэтыя прыгожыя рэчы сталі філатэлістычнай рэдкасцю і падняліся ў кошце ў некалькі разоў. Аматары філатэлістычных збораў на чыгуначную тэматыку кажуць, што паштовыя карткі з паравозамі і гісторыяй чыгункі выдаюцца вельмі рэдка і даволі малым накладам.

 

Беларуская пошта да гэтай даты выдала толькі тры простыя капэрты і ніякіх адмысловых штэмпелей не выдавала. Праўда, яшчэ летам у продажы з’явіліся паштовыя маркі з вялізнымі наміналамі да 150-годдзя чыгункі.

 

Гарадзенскія і польскія філатэлісты, якія нядаўна правялі першую сумесную выставу ў праваслаўным цэнтры ў Беластоку спадзяюцца, што далейшая іх супраца не сустрэне падводных камянёў, якія апошнім часам падкладаюць беларускія паштавікі.

 

Здымак аўтара