Мяжу ахоўвае “Воран”

|

Спецыяльнае абсталяванне, зробленае расійскімі спецыялістамі, дазваляе адсочваць сітуацыю на мяжы ў раёне 50-ці кіламетраў.

Адзін “Воран” пры кошце 170 міліёнаў беларускіх рублёў замяняе працу трох-чатырох памежных падраздзяленняў.

Сістэма назірання выпрабоўваецца на працягу васьмі месяцаў і здавальняе гродзенскіх памежнікаў. Аднак , каб атрымаць уяўленне пра яго працу ў любых метэаўмовах, вырашана працягнуць выпрабаванне да года. Праз чатыры месяца будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці шырокага выкарыстання “Ворана” для аховы мяжы.

Фота з http://naviny.by