Транспамежнае супрацоўніцтва

|

У дэлегацыю начале з мэрам Алітуса Чэславасам Даўгелам уваходзяць прадстаўнікі Алітусскага аддзялення Вільнюсскай гандлёва-прамысловай і рамеснай палаты, кіраўнікі і менеджэры 20 прадпрыемстваў.

У праграме візіта – перамовы пра магчымасці супрацоўніцтва з гродзенскімі калегамі, сустрэча са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама і пасяджэнне кантактна-кааперацыйнай біржы на факультэце Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Заўтра літоўскія бізнесмены наведаюць Ліду, дзе сустрэнуцца з кіраўнікамі мясцовых прадпрыемстваў.

Паводле БелТА