Лепшы вэб-праграміст

|

Навучэнец гродзенскага ліцэя №1 Яўген Неўгень заняў першае месца на алімпіядзе і чацьвёртае – у конкурсе Web-праектаў. Астатнія прызавыя месцы ўзялі выхаванцы мінскіх навучальных установаў.

Пераможцы атрымалі дыпломы БДУ, каштоўныя падарункі і кнігі па кампутарнай графіцы ад кампаній Sun, IBA, EPAM. Алімпіяда доўжылася з 15 красавіка да 14 мая.

Яе вынікі былі падведзены на канферэнцыі WEBPROG-09 у мінулую суботу. У алімпіядзе і канферэнцыі ўдзельнічала каля 120 вучняў школ, каледжаў і ліцэяў.