Гродзенскіх праваабаронцаў будуць судзіць за фотаздымак з партрэтам Бяляцкага
Разгляд справы па абвінавачванні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце прызначаны ў судзе Ленінскага раёна Гродна ў 14.30.
Падставай для распачацця справы ад адміністратыўным правапарушэнні стаў размешчаны на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” фотаздымак гродзенскіх праваабаронцаў.
10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Раман Юргель, Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў сфатаграфаваліся з патрэтамі зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
18 снежня гарадзенцаў апыталі, а 19 снежня на ўсіх траіх склалі пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце).
Уладзімір Хільмановіч:
– З пункту гледжання юрыдычнага, пікета фактычна не было, было проста фатаграфаванне, якога ніхто не бачыў. Ёсць толькі медыйны факт, які мы не адмаўляем.
Спярша нас апыталі. Мы патлумачылі, што ніякага стаяння не было, фатаграфаванне доўжылася 30 секунд, але міліцыя патрактавала гэта як несанкцыянаваны пікет, быў складзены пратакол.
Суд, думаю, з міліцыяй пагодзіцца, таму што незалежнага суда ў нас няма.
Здымак http://harodniaspring.org