Напярэдадні праваслаўнага Раства ў Гродне падмарозіць
Сёння апоўдні ў Гродне было + 2,7 º С. Сярэднесуткавая тэмпература паветра +1 º С – на 5 градусаў вышэй за норму.
”Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра ўзмацненне ветру, парывы якога сёння ўначы ў горадзе і вобласці дасягнуць 15-18 м/с.
Воблачна будзе і 4 студзеня, часам асадкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра +2…+4 º С.
5-6 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
5 студзеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовы снег, мокры снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём -3…+2°С.
6 студзеня ўначы месцамі, днём па большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовы снег, вецер паўночны 3-8 м/с, уначы -2…-7°С, днём -4…+1°С.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету” 7 студзеня ўначы пахаладае да -3…-8°С, днём -2…-7°С.
8 студзеня ўначы месцамі тэмпература паветра можа апусціцца да -10…-12°С, днём 0…-5°С.
9 студзеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовы снег, туман, галалёд, галалёдзіца. Уначы -2…-7°С, днём -3…+2°С.
Здымак http://eaomedia.ru