У апошні дзёнь старога года і ў першы новага ў Гродне здарылася па 5 ДТЗ

|

1 студзеня ў рэгіёне здарылася 8 аварый, 11 пьяных за рулём спыненыя супрацоўнікамі ДАІ.

Аварый з цяжкімі наступствамі ў святочныя дні ў рэгіёне не было.

 

Паказальнае здарэнне адбылося ў Гродне 1 студзеня.

 

Каля 16.20 сын з бацькам, жыхары вёскі Квасоўка, вярталіся дамоў з гасцей.

Рухаючыся з боку Дзевятоўкі на закругленні абяздной дарогі вуліц Таўлая-Шчорса, сын, які быў за рулём, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на правы бардзюрны камень і знёс спору асвятлення.

І кіроўца, і пасажыр з траўмамі трапілі ў шпіталь.

 

Можна меркаваць, што прычынай аварыі стаў фізічны стан кіроўцы: раней ён 4 разы затрымліваўся за рулём у нецвярозым стане, а ў дзень здарэння кіраваў машынай без правоў.

 

Паводле http://gaigrodno.by