У ноч з 3 на 4 студзеня чакаецца зарапад
Максімуму зарапад з метэёрнага патоку Квандрантыды дасягне прыкладна апоўначы, а найбольш інтэнсізным застанецца на працягу 6 гадзін.
Назіраць яго можна будзе з боку сузор’я Валапасу.
Метэёры будуць рухацца з “невялікай” хуткасцю 42 км/с, таму колер зорачак будзе хутчэй жаўтаваты, а не белы.
Квадрантыды лічацца адным з найбольш вядомых і буйных метэёрных патокаў. У адным шэрагу з імі стаяць Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.
Здымак http://earth-chronicles.ru