Падаражэлі дыягнастычныя працэдуры і лабараторныя даследванні

|

За рэнтген цяпер давядзецца плаціць каля 47 000 (раней – 31 500).

Прафілактычная флюараграфія будзе каштаваць ад 11 300 да амаль 19 000 (раней ад 7500 да 12500).

Дыягнастычная флюараграфія абыйдзецца ў 15 100 – 22 700 (раней крыху больш за 15000).

 

Кампутарнаятамаграфія галаўнога мозгу каштуе ад 97 500 да 206 300, магнітна-рэзанансная тамаграфія можа каштаваць да 462 800 рублёў.

 

Падаражэлі таксама гематалагічныя, біяхімічныя і іншыя даследванні крыві з пальца – ад 2500 да 4100 рублёў. Забор крыві з вены падаражэў з 3500 да 5100 рублёў.

 

Падняліся кошты агульнаклінічных і гематалагічных, біяхімічных і цыталагічных даследванняў. Бактэрыялагічныя – адны з найдаражэйшых. Напрыклад, мікрабіялагічнае даследванне клінічнага матэрыялу на халеру абыйдзецца ў 509 000 рублёў.

 

Апошні раз кошты на гэтыя віды медыцынскіх паслуг у Беларусі павышаліся ў верасні 2011 года.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.xanit.net