Паслізнуўся і застаўся без пальца

|

Як паспавялі “Твайму стылю” ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, праходзячы праз калітку металічнай агароджы па вуліцы Брыкеля, хлопец паслізнуўся і ўпаў.

Мізінец левай рукі студэнта трапіў паміж металічнымі прутамі.

Выцягнуць палец самастойна хлопец не здолеў.

 

Мужчына, які стаў выпадковым сведкам здарэння, з сотавага тэлеыона выклікаў выратавальнікаў.

 

У 23.45 на выклік выехалі супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай станцыі №1 Гродна.

Вызваліць пацярпелага змаглі толькі з дапамогай аварыйна-гідраўлічнага інструмента.

 

Хуткая дапамога даставіла студэнта ў бальніцу з дыягназам “ампутацыя пальца левай рукі”.

 

Здымак http://112.by