Святы Мікалай наведаўся ў Гродзенскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі

|

Свята зладзілі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага Руху святога Мікалая.

 

Прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій аб’ядналіся на базе Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай і ўжо тры гады апякуюцца дзецьмі з псіха-фізічнымі асаблівасцямі.

 

Валанцёры наведваюць дзяцей па выходных, а ў калядны перыяд рыхтуюць падарункі і робяць святочную імпрэзу.

 

 

Разынкай сёлетняга свята сталі традыцыйныя калядныя персанажы.

 

 

 

 Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў святочных забавах

 

 

 У конкурсе на самую вялікую мыльную бурбалку перамагчы хацеў кожны

 

 

Але найбольш усе чакалі святога Мікалая.

Усе расказвалі святому Мікалаю навагоднія вершыкі, а Ліза заспявала “Купалінку”

 

І дзеці, і валанцёры ёй падпявалі

 

За гады сяброўства з валанцёрамі дзеці прызвычаіліся, што падарункі на Раство ім прыносіць не Дзед Мароз, а святы Мікалай, якому яны кажуць не “спасибо”, а “дзякуй!”

 

Валя вельмі хацела атрымаць заплечнік і зайца, нават напісала пра гэта ў лісце.

 

 Ліст атрымалі валанцёры, а дзяўчынка – доўгачаканы падарунак.

 

Пра тое, што Дыяна марыць пра ляльку, а Таня – пра запісную кніжку з замочкам, валанцёры даведаліся з публікацыі ў “Вячэрнім Гродне”.

І выканалі жаданне дзяўчынак.

 

 Таня не бачыць ад нараджэння, але кажа, што марыла менавіта пра такі блакноцік

 

 

Дыяна папрасіла сфатаграфаваць яе з падарункамі, каб падарыць здымак дырэктару школы для дзяцей-інвалідаў па зроку, у якой яна вучыцца.