Гродзенскі “Нёман” усталяваў рэкорд сезона
Вынік гульні «Нёман» — «Металург» — 3:2 (1:1, 2:0, 0:1).
Шайбы: 0:1 – Дудко (.Спірыдонаў, Восіпаў, 6.24, у большасці, 1:1 – Макроў (Антонаў, 9.00, у большасці 5 на 3), 2:1 – Кіслы (Коршунаў, Коўшык, 26.34), 3:1 – Маляўка (Маляўка, Антонаў, 34.25), 3:2 – Восіпаў (Яромін, А.В.Спірыдонаў, 55.30, у большасці). Кідкі: 24-32 (10-11, 10-9, 4-12). Штраф: 49-45.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітры Краўчанка крытычна выказаўся ў бок судзейства:
“Калі нас павінны былі выдаляць – не выдалялі, калі супраціўніка павінны былі выдаляць – не выдалялі, а гэта ламае матч”.
Васіль Спірыдонаў (“Металург”):
“Тое, што гэты матч не перарос у масавую бойку, каманда на каманду, гэта я, напэўна, павінны быць удзячны калегу!
Я ўдзячны заўзятарам.
Калі прыйшоў на трыбуну, нават не зразумеў, куды трапіў – можа на “Мінск-Арэну”? Было столькі людзей, якія перажывалі за хакей, не толькі з Гродна, але і з Жлобіна.
Таму свята і атрымалася, і не атрымалася.
У тым плане, што накал быў прыстойны, і тут дзеянні суддзяў на 100% павінны быць дакладнымі. А гульня была вар’яцкі напружанай псіхалагічна”.
“Металург” – залаты медаліст мінулага і лідар гэтага сезона.
Становішча каманд: “Металург” — 95 ачкоў (37 матчаў; розніца шайбаў 166–47), “Гомель” — 92 (36; 192–56), “Нёман” — 85 (36; 167–72), “Металургс” — 68 (36; 121–86), “Шахцёр” — 62 (36; 121–99), “Ліда” — 54 (36; 98–119), “Юніёр” — 46 (36; 71–103), “Хімік -СКА”- 33 (36; 88–147), “Брэст” – 27 (36; 94–176), “Віцебск”- 18 (37; 81–201),”Магілёў”- 17 (36; 54–147).
“Нёман” не ведае паразаў з 24 кастрычніка 2012 года.
Пераможную серыю гродзенцы пачалі 26 кастрычніка менавіта з хатняй перамогі над жлобінскім “Металургам”.
Наступныя матчы пройдуць 7 студзеня.
Паводле belta.by, hcneman.by
Здымак hcneman.by