Першакурснік скраў зберажэнні 87-гадовай жанчыны на яе вачах
Злодзей выцягнуў з камода 4800 даляраў у прысутнасці гаспадыні.
Жанчына здолела разгледзіць злачынцу і апісаць аператыўнікам яго прыкметы.
У кола падазраваных адразу трапіў студэнт 1 курса гродзенскага ўніверсітэта – прыяцель унука пацярпелай.
Падазраваны загадзя скраў ключ ад кватэры, і прыйшоў тады, калі ведаў, што старая дома адна.
Злодзей хутка знайшоў грошы ў камодзе і сышоў.
Скрадзенае ён перадаў на захаванне сябру.
Дзякуючы аператыўнасці міліцыі, усе грошы ўдалося вярнуць.
Падазраваны змешчаны ў следчы ізалятар.
Сваю віну ён прызнае, але кажа, што разлічваў на значна меньшую суму грошай.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://n1.by