Мікраспарыя, клешчавы энцэфаліт, шаленства – сітуацыя ў Гродзенскім раёне
Паводле загадчыка паліклінічным аддзяленнем Гродзенскага абласнога кожна-венералагічнага дыспансера Аляксандра Радзіловіча, гэта звязана не з пагаршэннем умоваў жыцця, а з больш якаснай працай па выяўленні захворванняў.
У 2012 годзе на мікраспарыю захварэлі 43 чалавекі, у 2011 – 44. Звычайна пік прыходзіцца на жнівень-кастрычнік, але мінулы год быў нетыповы: 12 выпадкаў мікраспарыі зарэгістравана ў лістападзе.
Лідэрам застаецца Скідзель.
Асноўнымі пераносчыкамі мікраспарыі з’яўляюцца каты.
Колькасць адлоўленых безнадзорных катоў у 2012 годзе павялічылася на 54%, аднак сярод агледжаных адлоўленых жывёл Гродзенская ветстанцыя не выявіла ніводнага хворага на мікраспарыю. Істотна павялічылася колькасць выпадкаў заражэння ад хатніх жывёл.
Паводле начальніка ўчастка шматгаліновых паслуг Скідзельскай ЖКГ Уладзіміра Бабко, з кожным годам адстрэльваюць усё больш жывёл (найбольш у Парэччы, Падлабенні і Путрышках). У 2012 годзе знішчана 972 сабакі і 362 ката.
У Гродзенскім раёне павялічылася колькасць захворванняў на клешчавы энцэфаліт – 18 выпадкаў за год. 6 з іх звязаныя з ужываннем сырога малака ад коз, што ўтрымліваюцца на тэрыторыі Гожскага сельсавету, у Зарыцы і Паўднёвым.
Затое стабілізавалася сітуацыя з шаленствам.
У мінулым годзе ад дзікіх, сельскагаспадарчых, хатніх і бадзялых жывёл пацярпелі 96 жыхароў Гродна і раёна (у 2011 – 128). Пры гэтым расце колькасць пацярпелых ад хатніх жывёл.
Спецыялісты звязваюць гэта са слабой вакцынацыяй.
Калі ў 2008 годзе былі прывіты 100% жывёл, то ў 2011 – 41%, а летась – толькі 10%.
Паводле http://perspektiva-info.by