Ігумення гродзенскага манастыра атрымала ўзнагароду прэзідэнта

|

5 прэмій “За духоўнае адраджэнне” атрымалі рэлігійныя дзеячы, педагогі, супрацоўнікі дабрачынных арганізацый, аўтарскія калектывы.

 

Сярод узнагароджаных – ігумення Свята-Раста-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага праваслаўнага манастыра ў Гродне Гаўрыіла (Глухава).

 

Яна атрымала прэмію  за “значны асабісты ўнёсак у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую і дабрачынную працу па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны”.

 

У 2009 годзе ігумення Гаўрыіла стала пераможцай першага рэспубліканскага конкурса “Жанчына году”, перамогшы ў намінацыі “За ўнёсак у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства”.

 

Здымак http://www.srcc.msu.su