Мікалая Аўтуховіча вяртаюць у СІЗА
У турэмную бальніцу арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік, які трымае галадоўку больш за месяц, трапіў у аўторак з-за рэзкага пагаршэння здароўя.
Па словах супрацоўнікаў бальніцы, яму паставілі некалькі кропельніц з глюкозай. Кропельніцы з глюкозай ставяць галадоўніку і ў СІЗА.
Спыніць галадоўку Мікалай Аўтуховіч пагаджаецца толькі пры ўмове змены меры ўтрымання на падпіску аб нявыездзе альбо перадачы справы ў суд.
Паводле заканадаўства абвінавачаны можа знаходзіцца пад следствам на працягу 1,5 год.
Паводле http://www.interfax.by