“Поўны прывад” у Воўпе
Спаборніцтвы пройдуць у фармаце 6-гадзіннага GPS арыентавання 19 студзеня блізу вёскі Воўпа.
Старт у 10 гадзін.
Для заліку неабходна ўзяць хаця б адну кропку і ўкласціся ў заліковы час.
Спаборніцтвы адбудуцца пры любым надвор’і.
Заліковыя класы:
-Трофі
-Турызм
– ATV.
Спаборніцтвы па спартовым арыентаванні ладзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі моладзі да новых відаў аўтамабільнага спорта, арганізацыі вольнага часу і здаровага ладу жыцця, умацавання пазіцый ДТСААФ, пярвічнай арганізацыяй якой і з’яўляецца “Поўны прывад”.
Электронны бланк заяўкі апублікаваны на сайце www.full-wd.com
Летась у спаборніцтвах “Стары Нёман” удзельнічалі аўтааматары з Гродна, Брэста, Мінска, Ваўкавыску, Навумавічаў, Краснасельскага.
Паводле http://www.full-wd.com
Здымак http://autosport.by