Беларусы працягваюць співацца
Згодна з агучанай у канцы года ў Мінску статыстыкай, кожны трэці беларус злоўжывае алкаголем.
На Гарадзеншчыне на ўліку з дыягназам “хранічны алкагалізм” знаходзіцца каля 25 тыс. чалавек.
Спажыванне алкаголю ў краіне вырасла з 8,8 літра ў год на кожнага беларуса у 2000 годзе да 13,3 літра ў 2012. Пры гэтым, па ацэнцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, перавышэнне парогу ў 8 літраў на чалавека ў год сведчыць пра дэградацыю нацыі.
Такім чынам, свой “парог” мы перайшлі яшчэ 12 год таму…
Вось такая “адпрацаваная батарэйка” ляжала некалькі дзён таму сярод белага дня ў гіпермаркеце “Алмі”
Фота Аляксандра Астроўскага