“Вандроўкі” Уладзіміра Кіслага

| Без катэгорыі

Назва выставы “Вандроўкі: далёкія і блізкія”, як патлумачыў аўтар, адлюстроўвае яе канцэпцыю – на карцінах мы бачым мясціны, якія наведваў мастак, дарэчы, географ па адукацыі.


“Асноўны мой занятак, – распавядае Кіслы, – гэта рэстаўрацыя. Да жывапісу я стаўлюся хутчэй як да хобі. Менавіта таму апошняя мая аўтарская выстава прайшла ў 2006 годзе – часу не хапае.

…Сёння прыйшлі вельмі розныя людзі, але тут я не бачу супярэчлівасці – пры іншых умовах яны маглі б быць разам. Зрэшты, я не палітык і магу не бачыць некаторых абертонаў”.


Сапраўды, падзея сабрала цікавую і разнастайную аўдыторыю: ад ідэолага аблвыканкама Паўла Скрабка да экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча (на здымку).

 

Былі заўважаныя таксама Павел Мажэйка, Алесь Сураў, Марыся Мацко, Эдвард Ярмусік, Віктар Сазонаў, кс. Юзаф Макарчык (на здымку вышэй) і іншыя.


Пасярэдзіне – праваабаронца Віктар Сазонаў


“Валодзя дастаткова ацэнены праз сяброў мастак, які не шукае афіцыйнага прызнання, таму робіць тое, што яму падабаецца, – адзначыў Віктар Шалкевіч, – Мы даўно сябруем. Аднойчы я нават заляпіў, што ў мяне ўсе сцены абвешаныя Кіслым ды Суравым. Яны пакрыўдзіліся і прынеслі на дзень нараджэння набор шклянак, гады!” (смяецца)

Віктар Шалкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Кіслы

 

У якасці матэрыялаў Уладзімір Кіслы як і раней выкарыстоўвае не толькі холст, але і, напрыклад, барочныя бакавушкі ад касцёльных лаваў альбо наўпрост дошку з раскопак ХІІІ ст., што яшчэ раз нагадвае пра ягонае пакліканне рэстаўратара.

 

Фота Яна Лялевіча