Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў выдаў экалагічныя казкі

|

На сёння выдадзены 2 казкі: “Горад незвычайнай чысціні” і “Няма месца смеццю”.

 

Ідэя тэкстаў належыць намесніку старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святлане Дзмітрыевай і начальніку аддзела дзяржкантролю Валянціне Путро.

У падрыхтоўцы і афармленні казак упраўленню дапамагла кафедра лінгвістычных дысцыплін педагагічнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы.

 

Спонсарам выдання “Горада незвычайнай чысціні” выступіла Навукова-вытворчая група “Экалагічная альтэрнатыва”, другой казкі – СААТ “Еўрапласт”.

 

Дзмітры Віндыгульскі (аддзел арганізацыйнай, прававой і кадравай працы Абласнога камітэта прыродных рэсурсаў):

 

Кніжкі выйшлі невялікім накладам, раздрукаваныя на каляровым прынтары на добрай паперы. Студэнты ГРДУ імя Янкі Купалы дапамаглі з ілюстрацыямі.

Па дапамогу ў выданні мы звярнуліся на прадпрыемствы, якія працуюць у галіне адыходаў. Яны таксама пайшлі нам насустрач, бо іх гэтыя праблемы таксама клапоцяць.

 

Кніжкі распаўсюдзілі ў некалькіх дзіцячых садках.

Гэта такі пробны шар. Паглядзім на водгукі, калі яны будуць станоўчыя  – працягнем.

 

Да друку Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падрыхтаваў яшчэ адну казку – “Наш горад – чысты дом”. Аўтарамі вершаванага тэксту сталі С.Дзмітрыева і Я. Вечарэніч.

 

Здымак  http://www.ohranaprirody.grodno.by