У Лідзе выбухнуў ацяпляльны кацёл
Як паведаміла прэс-служба МНС, выбух адбыўся напярэдадні вечарам у 20.03.
Пашкоджаныя ўнутраныя перагародкі, знешняя сцяна і перакрыцці лазні.
Пасля выбуху, на шчасце, не было пажару.
Гаспадар лазні 1984 года нараджэння атрымаў апёкі 1-3 ступені 40% цела, госць, разам з якім яны адпачывалі, – 35% апёкаў шыі, тулава, рук.
Пацярпелыя ў цяжкім стане шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Папярэдняя прычына выбуху катла на цвёрдым паліве – адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме.
Здымкі http://112.by