Кантрабандысты пераадзеліся ў ксяндзоў

Каля 17-й гадзіны ў пятніцу яны прыехалі на памежны пункт “Лаварышкі / Лаворышкес” (“Lavoriškės”) на старым пікапе “Polonez”.

 

Мытнікам “ксяндзы” заявілі, што не вязуць анічога забароненага.

Каб больш “увайсці ў ролю”, кантрабандысты нават абклеілі свой аўтамабіль (на здымку) налепкамі з сімволікаю дабрачыннай арганізацыі “Caritas”.

Тым не менш, мытнікі адправілі аўта на падрабязны дагляд і знайшлі падвойнае дно ў кузаве.

У тайніку было 6408 пачак цыгарэтаў “Прэм’ер”.

Цяпер польскіх грамадзянаў у сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы на два дні змясцілі ў ізалятар.

 

Фота http://www.cust.lt