У Гродзенскім абласным кардыялагічным цэнтры з’явілася экуменічная капліца

|

Прысутных на ўрачыстасці прывітала галоўны ўрач клінічнага кардыялагічнага цэнтра Тамара Далгашэй, якая выказала падзяку Каталіцкаму Касцёлу і Беларускай Праваслаўнай Царкве за супольнае нясенне як духоўнай, так і цялеснай дапамогі людзям.

Заснаванне новай капліцы, дадала галоўны ўрач, паспрыяе таму, што хворыя атрымаюць цудоўную магчымасць чэрпаць тут сілы і духоўны мір.

 

Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу, падчас якой маліўся за ўсіх хворых, а таксама за кіраўніцтва Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра і за тых, хто дапамог паўстанню капліцы.

 

Кс.Раман Катлімоўскі, які з’яўляецца капеланам Гродзенскага кардыялагічнага цэнтра, падзякаваў усім за супольную малітву, а таксама выказаў словы падзякі спонсарам, ахвярадаўцам і ўсім, хто пасадзейнічаў узнікненню гэтай капліцы.

Святая Імша і наведванне хворых у палатах у Гродзенскім абласным кардыялагічным цэнтры (вул. Болдзіна 9) адбываецца кожны аўторак ад 17 гадзіны.

 

Фота з cardio.grodno.by