“У бронзе, камені і дрэве” – выстава Уладзіміра Панцялеева

|

Скульптар нарадзіўся і пачаў працаваць на Магілёўшчыне, але ў Гродне жыве ўжо доўгі час.

 

Працы Уладзіміра Панцялеева добра вядомыя гарадзенцам: Амур каля будынка ЗАГСу, лебедзі, помнік Жану Эмануілу Жыліберу, Гараднічанка, знакаміты бронзавы воўк, усталяваны ў 2005 годзе, які стаў сімвалам Ваўкавыска.

 

У кастрычніку 2010 года створаная ім трохмятровая скульптура Маці Божай з’явілася побач з Свята-Пакроўскім кафедральным саборам.

 

Сябра Беларускага саюза мастакоў, акадэмік скульптуры Беларускай Акадэміі Выяўленчага Мастацтва, удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі, а таксама Літве, Эстоніі, Германіі, Польшчы, Партугаліі, Галандыі, Маскве.

Працы Уладзіміра Панцялеева захоўваюцца ў беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх музеях, у прыватных калекцыях у Аўстрыі, Францыі, Ізраіле, Галандыі, Італіі, Расіі, Германіі, ЗША, Польшчы.