Смаргонскія памежнікі затрымалі буйную партыю какаіну

|

“Фальксваген”, які кіраваўся з Літвы, накіравалі па паглыблены дагляд.

У прыборнай панэлі супрацоўнікі мытні знайшлі абмотаны скотчам пакунак з рэчывам шэрага колеру.

 

Кіроўца – 33-гадовы літовец, сваю віну адмаўляе.

Ён распавёў, што ехаўу Беларусь па прыватных справах, а пакунак бачыць упершыню.

Экспертыза паказала, што ён спрабаваў увезці ў Беларусь 203,5 г небяспечнага наркатычнага рэчыва какін.

 

Наркакур’ер затрыманы і перададзены міліцыі, у дачыненні яго распачатыя крымінальныя справы паводле арт.228 ККРБ “Кантрабанда” і 328 “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў іпрэкурсораў”.

Яму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://news.vse42.ru