У Гродне здарылася 20 аварый за 2 гадзіны

|

16 студзеня ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана больш за 50 здарэняў з тэхнічнымі пашкоджаннямі транспартных сродкаў, у самім Гродне – каля 30.

 

17 студзеня толькі ў перыяд з 8 да 10 гадзін у абласным цэнтры здарылася каля 20 дробных аварый, з-за якіх у горадзе ўтварыліся вялізныя заторы.

 

Людзі пацярпелі толькі ў 2 ДТЗ.

 

У Слоніме ўчора каля 17.30 49-гадовы кіроўца “Фальксвагена”, які неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне ПДР, збіў дзіця. Аўтамабіль рухаўся па левай паласе праспекта Незалежнасці.

Перад нерэгулюемым пешаходным пераходам кіроўца не спыніўся, хаця машына, што ехала справа спынілася, каб прапусціць хлопчыка.

 

У выніку 11-гадовае дзіця змешчанае ў шпіталь з пераломам малой бярцовай косткі.

 

Яшчэ адзін пешаход пацярпеў у Гродне.

У гэтым выпадку кіроўца не вінаваты.

Каля 15 гадзін па прыпынку “Фолюш” 57-гадовы бяздомны нападпітку не ўтрымаўся на нагах і ўдарыўся ў копрус аўтобуса.

З пераломам бяздомнага даставілі ў шпіталь.

 

Паводле http://gaigrodno.by