Праваабаронцы расказалі пра назіранні ў судах
Судовая сістэма не заўсёды працуе аб’ектыўна і правільна, а любая ўлада ва ўзаемаадносінах з грамадзянамі імкнецца ў нейкай ступені абмежаваць іх правы.
Недзе пасярэдзінепаміж грамадствам і ўладай знаходзяцца праваабаронцы. Яны аналізуюць паводзіны ўладаў, каб паказаць адмоўныя тэндэнцыі і ў будучым запатрабаваць змяніць іх.
На трэнінгу, што прайшоў у нашым горадзе, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Цэнтра прававой трансфармацыі “Lawtrend” абмеркавалі з удзельнікамі як правільна павінен ісці судовы працэс, дзе знаходзіць інфармацыю пра суддзю і справу, што вядзецца, што казаць у сакратарыяце ды яшчэ шмат усяго ціквага.
На першы погляд – дробязі, якія мала хто ведае. Напрыклад, на інфармацыйных стэндах павінна быць змешчана інфарамацыя аб усіх справах, што слухаюцца ды разбіраюцца ў пэўны дзень і час. Калі такой інфармацыі няма – гэта парушэнне закона.
Каб адсачыць, што і як адбываецца ў судах Беларусі, а ў першую чаргу ў рэгіёнах, шэрагам праваабарончых арганізацый быў створаны ўніфікаваны дзённік назірання за адміністратыўнымі справамі ў судах нашай краіны. Пры дапамозе яго будучыя вланцёры-назіральнікі могуць фіксаваць усе значныя падзеі падчас судовых разглядаў. Потым гэты дзённік стане добрай крыніца для статыстыстыкі правапарушэнняў.
Адна з вядучых трэнінга, прадстаўніца праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Лойка зазначыла:
align=”left” alt=”Наста Лойка, праваабарончы цэнтр Вясна” >“Плануецца правесці пілотны тыднёвы маніторынг у судах па адміністрацыйных справах. Гэта дапаможа скласці прыкладную карціну таго, што і як адбываецца. Далей плануецца назіранне за судовымі працэсамі па ўсёй краіне.
Назіральнікам можа стаць любы грамадзянін краіны, а забараніць прысутнічаць падчас разгляду адміністратыўнай справы можна толькі на падставе некалькіх грунтоўных прычын, якія заканадаўча замацаваны. Таму асаблівых праблем з назіраннем быць не павінна. Было б жаданне і троху вольнага часу”.
Трэнінг па такой, здавалася б, вузкай тэматыцы, вызваў дастаткова вялікую цікаўнасць сярод гарадзенцаў. Арганізатары былі прыемна ўражаны колькасцю прысутных.
Нават калі толькі некаторыя з іх будуць актыўна ўдзельнічаць у назіраннях ці іншай праваабарончай дзейнасці, першы крок у гэтай галіне ўжо зроблены. Ёсць спадзяванні, што некалі ў судовай сістэме Беларусі штосці зменіцца, дзякуючы менавіта зваротнай сувязі ад грамадства.
Здымкі аўтаркі