Пажарная частка з найноўшай тэхнікай афіцыйна адкрылася ў Гродне

| Без катэгорыі

На ўрачыстасці прысутнічалі намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ганчароў ды старшыня гарадзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра (на здымку з начальнікам абласнога ўпраўлення МНС Пятром Коржыкам).

 

Частка (на здымку ніжэй), якую будавалі трохі больш за год, мае найноўшае абсталяванне. Раён выезда падраздзялення: Вішнявец, Паўднёвы, Альшанка, дзе пражывае каля 80 тысяч чалавек, а таксама 20 населеных пунктаў гарадзенскага раёна. Працуюць у частцы 54 чалавекі.

У прывітальным слове Сямён Шапіра зазначыў, што для пабудовы гэтай часткі даўно прыспеў час, а таксама пажадаў, каб дзверы гаража для выратавальных машын адкрываліся як мага радзей.

 

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ганчароў у часе імправізаванай экскурсіі па новазбудаванай частцы падзяліўся з журналістамі:

 

“Гэтая і падобныя часткі – гэта толькі першы крок да мадэрнізацыі ўсёй выратавальнай сферы. Зараз на базе МАЗаў распрацоўваюцца новыя пажарныя машыны, якімі будуць абсталёўвацца і іншыя падраздзяленні”.

 

На будаўніцтва і абсталяванне гэтай жа часткі было выдаткавана больш за 20 мільярдаў рублёў са сродкаў абласнога бюджэта.

 

Прысутныя змаглі на свае вочы ўбачыць  магчымасці новай тэхнікі, а менавіта 52-метровай лесвіцы, якую “выкацілі” з гаража па просьбе кіраўніка вобласці:

 

“Няхай гарадзенцы пабачаць магутнасць гэтай машыны ды ацэняць яе маштабы”, – сказаў Сямён Шапіра.

Сапраўды, аўталесвіца, якая можа высоўвацца на вышыню 15-га паверха, уражвае. Літаральна за дзве хвіліны просты, на першы погляд, аўтамабіль ператвараецца ў сапраўды ўнікальную выратавальную тэхніку, пры дапамозе якой выратавальнікі могуць выконваць сваю парцу вельмі хутка. Тым больш, трапіць наверх дапамагае сапраўдны хуткасны ліфт.

 

Здымкі Яна Лялевіча