Абрушэнне аўтавышкі на будпляцоўцы. Адзін загінуў, двое ў шпіталі

|

Адзін з іх загінуў. Яшчэ двое атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Адзін – чэрапна-мазгавую траўму, другі – адкрытыя пераломы сцягна ды ключыцы.

 

Перавярнуўшыся, кран упаў на зямлю, а люлька, дзе былі людзі, яшчэ і трапіла ў сутарэнні недабудаванага будынка, быццам у пастку. Вызваліцца з груды металалома, у якую ператварылася страла крана, выжыўшыя самастойна не маглі.

Спатрэбілася дапамога выратавальнікаў, якія пры дапамозе механізаванай аварыйна-выратавальны прылады “Weber” адхінулі пруты люлькі і вызвалілі пацярпелых.

 

Яны шпіталізаваны ў Гродзенскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

 

Здымкі Вольгі Мілавай