У Краснасельскім могуць перайсці на паліва з бытавых адыходаў
Пра гэта паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітры Семянкевіч.
Паводле яго, у будаўнічай галіне Беларусі актыўна ра спрацоўваецца гэты накірунак:
”Цэментная прамысловасць сёння гатовая ўспрыняць цьвёрдыя бытавыя адыходы як рэсурс для спальвання. Так, разглядаецца магчымасць спальвання ТБА ў ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”.
Праз гэта прадпрыемства спадзяецца ў тым ліку знізіць кошт прадукцыі.
ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” мае буйную і найбольш мадэрнізаваную вытворчасць цэменту ў Беларусі, вырабляе каля 1,5 мільёнаў тон прадукцыі ў год.
На мінулым тыдні з’явілася інфармацыя, што магчымасць набыцця прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці і інвестыцыі сродкаў у мадэрнізацыю вытворчасці разглядае ірландская кампанія па вырабе будаўнічых матэрыялаў CRH Public Limited Company.