Яны называюць сябе «афганцы»
Кіраўнік Гродзенскага аддзялення Сяргей Камянецкі ставіць адной з галоўных задач дапамогу сем’ям «афганцаў», якія загінулі падчас гэтай вайны.
>
Намаганнямі сябраў арганізацыі тры гады таму ў Гродна створаны музей «Рэха вогненных гадоў». Усе выдаткі на стварэнне музея ўзяла на сябе абласная арганізацыя саюзу ветэранаў вайны, а наведалі яго ўжо каля 1,5 тыс. школьнікаў і студэнтаў. Экспазіцыя музея расказвае пра гарадзенцаў, што загінулі пры выкананні воінскага абавязку. У музеі – 3 залы, дзе прадстаўлены дакументы таго часу, асабістыя рэчы ўдзельнікаў падзей, зброя, фотаздымкі.
Члены аб’яднання ўвесь час звяртаюць увагу ўраду краіны на свае праблемы. Беларускія ветэраны-афганцы незадаволеныя тым, што ў іх няма статусу ўдзельніка вайны, няма пасведчання дзяржаўнага ўзору ўдзельніка баявых дзеянняў. Таму няма… ільготаў. Праўда, яны сумелі адстаяць ільготы на праезд у грамадскім транспарце. Афганцы – людзі самадастатковыя, мужныя, спраўдныя ваяры. Таму і назадаволены яны, калі ў справы грамадскага аб’яднання ўмешваюцца чыноўнікі, бюракраты і спецслужбы.
Афганская вайна засталася ў мінулым стагоддзі, але яна абпаліла лёс цэлага пакалення.
Некаторае знікае з памяці, некаторае замоўчваецца, пра некаторае і ўвогуле забараняецца ўспамінаць… Але намаганнямі ўдзельнікаў ГА Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане робіцца так, каб гэта вайна не знікла з гістарычнага поля, як з геаграфічнага – знік СССР.
Люба Саеўская
Фота http://www.hmcity.ru