На мяжы незаконна зарабляе каля 18 тысяч жыхароў Гродзенскай вобласці

|

Па звестках на 1 студзеня мінулага года, каля 80 тысяч жыхароў Гарадзеншчыны працаздольнага ўзросту не мелі асноўнага месца працы, не вучыліся і не з’яўляліся пенсіянерамі МА, МУС, КДБ, МНС. Яны не мелі асноўнай крыніцы прыбытку і не плацілі падаткі.

 

Частка грамадзян незаконна вывозіла тавары для продажу за мяжой і ўвозіла ў Беларусь пад выглядам асабістых рэчаў камерцыйныя тавары.

Па звес тках пракуратуры, многія з гэтай групы людзей зарабілі на дарагія аўто, катэджы, у некаторых выпадках да пяці кватэр і жывуць не па сродках.

 

Як распавёў журналістам Віктар Марозаў, сітуацыя мае дастаткова сур’ёзны рэзананс у грамадстве.

На сёння пракуратура вызначыла кола людзей, з якімі будзе працаваць у гэтым накірунку.

На мяжы незаконна зарабляе каля 18 тысяч жыхароў вобласці, гэтых людзей правяраюць: запрашаюць у падаткавую і прапануюць напісаць дэкларацыю.

 

Вынікамі сваёй працы пракуратура задаволеная.

За 11 месяцаў 2012 года падаткавыя органы правялі 1733 папярэдні х аналіза адпаведнасці выдаткаў граамдзян атрыманым прыбыткам. У 800 выпадках запатрабаваныя дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, 492 фізічным асобам даналічана 875,8 мільёна падаткаў.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.b24.am