Супрацоўнікі ДАІ выехалі на месца здарэння і затрымалі ўгоншчыкаў

|

Паведамленне пра тое, што на вуліцы Белыя Росы машына знесла светлафор, у дзяжурную частку паступіла сёння каля 4 гадзін раніцы.

 

На месцы здарэння супрацоўнікі патрульна-паставой службы ўбачылі пашкоджаны “Опель Аскона”, пашкоджаны светлафор і нікога з людзей.

Спецыялісты ўбачылі таксама, што машыну заводзілі без выкарыстання ключа – з замка тырчэлі правады.

 

У гэты момант па вуліцы на вялікай хуткасці праімчэла машына такой самай маркі з замерзлым шклом.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед.

 

Невядомы кіроўца не рэагаваў на патрабаванні спыніцца.

Да пагоні далучыліся супрацоўнікі “Аховы”. Хутка на перакрыжаванні “Опель” занесла, і машына спынілася.

 

З яе выбеглі  тры чалавекі.  Двух з іх атрымалася затрымаць, у тым ліку пьянага 17-гадовага кіроўцу.

 

Як распавялі парушальнікі, яны ўначы пілі піва, а пасля выйшлі на вуліцу. У адным з двароў заўважылі прыпаркаваную машыну і вырашылі пакатацца. У кішэні аднаго з кампаніі быў ключ ад аўто такой самай маркі.

Зламыснікі здолелі завесці машыну, але хутка наехалі на светлафор і збеглі.

 

У бліжэйшым двары яны заўважылі яшчэ адну “Аскону”,  вырашылі далей ехаць на ёй, і амаль адразу сустрэліся з супрацоўнікамі дарожна-паставой службы.

 

Паводле прэс-службы Гродзенскай ДАІ

Здымак http://auto.gazeta.kz