“БАТЭ” прапанаваў заўзятарам прыехаць у Гродна на спецыяльным цягніку

|

Футбольны клуб звярнуўся да кіраўніцтва Беларускай чыгункі з пытаннем пра магчымасць арганізацыі дадатковага цягніка і да заўзятараў, якія збіраюцца на матч у Гродна.

Калі будзе магчыма, цягнік прыбудзе ў Гродна 14 лютага паміж 17 і 19 гадзінамі і адбудзе ў Мінск 15 лютага да гадзіны ночы.

 

“БАТЭ” просіць усіх заўзятараў, якія збіраюцца падтрымаць каманду на гульні ў Гродне і зацікаўленыя ва ўвядзенні спецыяльнага цягніка, паведаміць прадстаўнікам “Клуба заўзятараў” па тэлефонах +375 29 842 15 31, +375 29 578 81 23 да 21 гадзіны 24 студзеня.

 

Як распавёў прадстаўнік клуба карэспандэнту “Твайго стылю”, за першыя 2 гадзіны пасля з’яўлення абвесткі толькі па адным нумары запісаліся 50 чалавек:

– Калі не атрымаецца набраць людзей на цягнік – будзем замаўляць аўтобусы. Цягнік мы спрабуем арганізаваць першы раз, а на аўтобусах ездзім на гульні рэгулярна. У Гомель сёлета двойчы ездзілі па 300 чалавек, у Мюнхен – каля 900.

 

Цягнік будзе сфармаваны ў выпадку, калі знойдуцца як мінімум 540 пасажыраў.

Максімальная колькасць вагонаў – 18 (972 пасажыра).

 

Паводле http://www.fcbate.by

Здымак http://v3g.by